Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
пец, мужчынскія пад шапку, дзявоцкія пад касу, хлапецкія на прагуляння. Вароты праз вароты, дзверы праз дзверы, чорны волас, i рыжы волас, i белы во лас. Тры ўрокі ўракаіць, адзін урок выракаіць сам Бог, Дух Святы». Тры разы сказаць, ня дыхаўшы. Ад застуды добра дапамагаюць тапалёвыя пупышкі (таплёвачкі), настоеныя на гарэлцы. Бабуля казала, калі шыя баліць, рушніком абвязаць. Рушнік убіраіць гразь з рук, з твару й больку тваю ўбярэць. Ад семічак бель (эмаль) сціраецца. Калі сціснінь горла, у горле завалкі, ці абкладка (ангіна). Яму ўсё горла абкладка задушыла. Зубішча (калі баліць) шаптуха націскаіць. Памяло запаліць ад сурокаў. Жывот аб жывот пацерці — i ня будзець балець да самай смерці. Галава баліць — ср.цы лягчэй будзіць. I хвор Кузьма, i нядуж Кузьма, прывяжыце Кузьме галаву к п....е. Галаву адкруціць i ў ср.ку заторкнуць (калі баліць). На сэрца га.на з перцам (каб боль зияло). Госпад табе насустрач! Ну як дуж-крэпак? (Пры сустрэчы.) Памагай Бог! — Казаў Бог, каб i ты памог. (Калг працуюцъ, а хадыка жадае спору
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶