А трэцяя вучыла, тая караценькая: «Залатнік залаты, залатнік малады, па касцях не хадзі, па жываце не хадзі, стань на месці ў залатым крэслі!» А пад канец: «Святы Дух, святая Тройца, святая памашніца». Кажная баба свой загавор маіць. Круг — лішай. Калі ў малога кругі, свежым хлебам мажуць i сабакам ці катам адцаюць. Яшчэ круг так выводзяць: саскрабаюць з круга перхату нажом i кладуць на сук у стале ці падваконні, после беруць пот з шыбіны й страсаюць на сук, крыжуючы сук гэты некалькі разоў. Пякотка (пячайка, печая). Замова: «Ішла пякотка ля мора, сустрэла Рыгора. Рыгор, вярніся, пякотка, мініся!» Рожа — хвароба, калі гарыць твар. Рожа напаўзаіць невядома калі й рана й увечар. Рожу загавараваюць: «Ішоў Хрыстос цераз тры полі, цераз тры дарогі й вёў сямнаццаць рожаў. Першую паўзучую, вадзяную, камяную, пудавую, касцявую, розавую, ранішнюю, паўднёвую, чорную, урочную й уроч. Ідзі, уся худаба, проч. Ідзіце, рожы, на ніцыя лозы. Амін». I фу — падзьмеш. Упуд — хвароба ад сполаху, калі хто ўпудзіцца. Замова ад упуду: «Вымяраю ў Івана ўпуд з касцей, з лакцей, з усіх сустаў, каб на меру стаў. Найсвеншая Матка наўпярод, Багародзіца пасярод, Прачыстая пазаду, станьце, усе святыя, на помач, на раду, на добрая здароўя Івана. Святая Тройца, памашніца, памагаіш усім, памажы й Івану». I тры разы гавораць Тройцу. Уроцы— сурок, хвароба ад благога вока. Замовы: «Жаноцкія ўроцы, мужчынскія ўроцы, дзявоцкія ўроцы, хлапецкія ўроцы. Жаноцкія ўроцы пад ча
1 👁