Заклён на хваробу: «Ваўкам на збежышча, capoкам на злецішча». Загавор ад бародаўкі (дзічкі). Каб дзічка знікла, трэба злавіць коніка (казялка), пасадзіць яго на бародаўку й прыгаворваць: «Кызі, кызі, дай мазі, а я табе дзічку». Гранцавей — карбункул, скула. Рашчыну к скуплю прывязваюць, увесь бруд папрэць. Ці капусты нанач пакладзі — атойдзіць. Вось ускочыць табе гранцавей на азаду, тады паскачаш. Замова ад грыжы (грызіцы, грызі, кілы). Узяць палку із суком i над суком гаварыць: «Гэтаму суку веццям не махаць, карэння не пускаць i лісцю не шырыцца. А ты, грыжа-грызіца, зялёная маладзіца, ідзі на імхі, на балоты, на чыстыя полі, там адзінаццаць грыжаў гуляюць, цябе дванаццатую дажыдаюць!» I тады, як рабёнку загавараваюць, над рабёнкам зубамі пасклыгаюць-пасклыгаюць: «А не грызь грызець, а я грызу». Залатнік — гэта, калі хто падарвецца. Мяне тры бабы вучылі загаварваць залатнік: «На моры дванаццаць царквей, дванаццаць свяшчзннікаў, дванаццаць абедзен. Абедня састаіцца, залатымі путамі падперазана. А ты, залатнік, стань на месце ў залатым крэслі, пад бакі не падпірай, у дыні не ўпірай. Дай, Божа, помач ад маей просьбы». Дыні — пахі, пахвіны, яны дыні завуцца. Ці яшчэ: «Ах, Божа мой, памашнічак мой, памажы ж ты мне. Ішоў Хрыстос цераз рэчку й такжа Іардан, перайшоўшы рэчку, сеў у крэслічку. Залатнік, стань на месцічку
3 👁