Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Перамень — клёцкі з мясам (блізкае да рускіх пяльменяў). А на Дзяды ў нас перамень. Перапечка — пшонная пульхная булачка. Дзеўка, як перапечка, так i цягніць за азадачак ушчыкнуць. Печанёўка — кілбаса, у асноўным з пячонкі й лёгкага. Печаннё, леганнё перакруціш, i печанёўка гатова. Пражонка. У чыгунку пражэцца (тушыцца) сала, кілбаса, скабінка (рабрына). У яе мачаюць бліны ці закручваюць у блін. Калядны стол без пражонкі, як мужык бяз жонкі. Путра. Аржаную муку размяшаць, да вечара засалодзіцца, зробіцца салодкай, a пасля ў дзежку, дзе хлеб, трэба ж, каб яна ўкісла (латышскаеputra.) Сала любіць, каб у цеснаце й у солі, каб адно каля аднаго ляжала. Калі німа марозу, сала слізніць. Сарокі, ці клёцкі з душамі. Бульбяныя клёцкі, унутры «душа» — сала ці сечанае мяса. Сачэнь — печыва з бульбы й мукі ca скваркамі. Як з'ясі сачэнь, будзеш сыт цэльны дзень. Хлебнічак — печыва. Хлебнічкі пякуць з макам— рыхлыя такія булкі перад печчу. Хрушчы — праснакі, выпечаныя да хрусту, сухія. Аржаных хрушчоў напякуць, у істопку пакладуць. Цюпка — страва з хлеба, цыбулі, залітых алеем. Хлеба пацюпіць (пакрышыцъ), цюпку сабе зробіць i есь. Шкляныя клёцкі — клёцкі без «душы» (мяса), забеленыя малаком. Сягоння шкляныя клёцкі — скароміна скончылася. Яешня ў калена — шмат яек, сала й кілбас. Дарагому гасцю яешня ў калена. Яшчэ — яешня на дванаццаць вок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
6 👁
 ◀  / 390  ▶