Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Бульба ў панчошках — бульба ў шалупках, нячышчаная, звараная цалкамі. На вячэру бульба ў панчошках, кожны сам разуваіць. Вантрабянка — кілбаса. Кішка, напханая (накрапаная) вантробамі (ліверная). Вантрабянкуў капусці зварылі, наеліся, аж вочы пакруглелі. Гарбузянка — варыва з гарбуза. Гарбузянка — яда нетрывалая, так, балмач смачная. Дзяронікі, дзербуны, драчкі, суконнікі (посныя), таптуны— бліны ці сачні з дзяронай на тарцы бульбы. Хоць дзяронікам голад адгоніш. I дзярбун сала любіць. Бульба здаровая, як на драчкі. На таптуны трэба бульба й жменя мукі. Ілоўка, ілянка — патраўка з крухмалу, забеленая малаком. Забяліла ілоўку, еш — не хачу. Ілянка — ежа да парога. Калатуха — варыва з мукі. Еш калатуху, пакуль гарачая. Самагонка. Калі самагонка плачаць (на сценках пляшкі кроплІ), значыць, дрэнная. Камы. Гарох уперад зварыцца, тады бульбу кладуць, запраўляюць салам, алеем, адцэджваюць. Боб намочыш, аблупіш яго, як намокніць, i бульбу послі пакласці й зварыць. Харашы камы ў пост. Квашаніна — сцюдзень, халадзец. Еш квашаніну, пакуль не раз'ехалася. Кіндзюк — трыбух, начынены мясам, салам, вантробамі. Кіндзюк павесілі сівярыцца на гарэ (гарышчы), летам як знойдзім. Лянуха — варыва ca свежай капусты, часта бялёнае. Лянуха — ня свята для бруха. Мурцоўка. У міску крышыцца цыбуля, хлеб, соль i ўсё заліваецца вадой. Па мурцоўцы не памарцуеш, а свайго падрабяззя не ўчуеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разехалася
6 👁
 ◀  / 390  ▶