Калі ў возіра ўкінуць грэбень i шчотку ca свіной шчэці, возіра зарасцець густой травой. Не тады дождж ідзець, калі просядь, a тады, калі жнуць i косяць. Цыганскі дух вее (надыходзіць восень). Журавы паляцелі — палудзень паняслі (пазной восенню на пасце ўжо не палуднавалі). Увосень на дні пагод восем. Увосень работ восем. Лыжка вады — бочка гразі (увосень), бочка вады — лыжка гразі (увесну). Рана апенкі — трэба жыта рана сеяць, позна — дрэнна. З'явіліся апенкі — праз месяц мароз. Сініцы на холад нажы точаць. У бярозы корань крэпкі перад марозам. Сухі вецярок — на мароз. Чалавек відаць зімой без кажушка, летам — без кароўкі. Хто вядзьмак, у тога крапіва на дварэ расцець. Калі калдун не заўець, дык папасець казу. Каза, калі каго спалохаецца, адскочыць уцячы, але абавязкова вернецца назад, каб паглядзець, хто яе напалохаў. Ваўкі так коз i бяруць. На першую Каляду зоры— грыбоў многа будзіць. Боб пражаны. Бобу напрагуць перад печкай ці гароху белага напрагуць, дзеці наядуцца — i ўвесь сняданак
Дадатковыя словы
зявіліся
4 👁