Скародзь як мак, а барануй абы-як. Сей у гразь, будзіш князь. Сей жыта, калі чарвяк ток точыць. Сей ячмень, як загудзіць сляпень. Семя буракоў — у трапцы — паклычацца (клыкі пусціць), тады й садзяць. Бульбу садзяць, як дулі завяжуцца. На маладзіку пасеіўшы бульбу, бульба будзіць добрая, алі дробная. Калі на елцы многа шышак, агуркоў многа будзіць. Г алуб крычыць на холад, як толькі агуркі садзяць. Язмін цвіцець, дык суніцы ёсь. Не сей пшаніцу, калі дзеўкі йдуць у суніцы. Ягадка красна — не сей напрасна. Позна біць касу, калі раса апала. Ягадка — мана, арэх — сатана, грыб — ежа. У нядбаліцы колас ад коласа за вярсту, а ў руплівага сноп на снапу. Певень вечарам нанач пяець на цёпла, а як халодна, дык з курасадні не злезіць. Як не абмыўся маладзік, дажджу не чакай да поўні. Неба сінеіцца перад дажджом. Кавалькі на дождж трашчаць. Авечка шпарка бяжыць на дождж. Даўней мама казала: мак трэба сыпаць, калі йдзець (малы дождж), тады дождж будзіць. Я ўсыпала, i праз дзень пайшоў настаяшчы. Як цёплы дождж, то кроплі валяцца на зямлю, а як халодны — вісяць
0 👁