Калі пацуку падсмаліць яйцы, дык мышы будуць уцякаць. Калі кату вусы падпаліць, мышы будуць чуць яго. Калі ікаўка б'ець — нехта пра цябе гаворыць. У хітрага чалавека барада не расцець. Чудно бабская судно: уніз дзюркай, а не цячэць. Хто капейкі не беражэць, той сам яе ня варт. Хочаш мець злосніка — пазыч грошы. Што шкадуіш на пекара, аддасі на аптэкара. Калі пітух запяець — будзіць навіна. Сарока прыляцела, нейкую звесць (веетку, навіну) прынясла. Сініца стукаіць у вакно, нейкую звесць даець. Як мух на вокнах чорных шмат — на бяду. Як мышэй многа — на бяду. Свістуноў на мароз! (Бо грошы не будуць весціся.) Чужыя жонкі — безгалоўя, сон даўгі — на нездароўя. Калі перад рыбаком плясне хвастом шчупак, то ён не пражывець болей трох гадоў. За тры дні перад смерцю ўсе папраўляюцца. Памрэць матка — аслепніць бацька. Калі ў коміне дужа выець, нехта сярдзіты памёр. На хаўтурах поліўка — апошняя страва. Не спяшайцеся наліваць поліўку, а то з-за столу ўстануць. * * * Маладзік як зменіцца, пагода зменіцца, маладзік пойдзіць на другую палавіну. На пагоду вуголля ў печы разгараецца. Што зімой ножкай коп, тое летам ручкай хоп. Май — каню сена дай, а сам на печ залязай. Узнімай глебу макам, а барануй буракам
Дадатковыя словы
бець
0 👁