Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Трэба вылязаць з-за ст ала ў вадзін бок, а то сваты будуць кружыцца, жаніхі не туды пойдуць. Як дзеўка мыець бялізну, a дождж ідзець — мужык п'яніца будзіць. Не сядзі за сталом у шапцы — цешча глухая будзіць. Калі на адной вуліцы два вяселлі ў адзін дзень, нехта згарыць. Калі на гарохавінах робяць дзяцей, яны будуць сукрыстыя, з густымі сукрамі. Дзе дзіцё адно, там заўсягды не ладно. Рабёнок, не ўдарыўшыся, не вырасціць. Любі, як душу, i калаці, як ігрушу (дзіця). Калі люлька адарвецца — i гаспадарка звядзецца. Колькі, выбегшы да ўсходу сонца, на Саракі ўхопіш трэсак, столькі гнёздаў летам знойдзіш. Калі пераступіць цераз кагосьці, ён расці не будзе. Колькі за сталом пасля спажывання пасядзіш, столькі ў pai будзіш. Ад бобу захочаш ё.у, ад гароху будзеш ср.ць троху, ад рыбы станець х.й дыбы. Як затрапечацца ліст на асіне, пачуіць конь сілу. Кармі мукой, дык i пойдзіць рукой, будзіш карміць га.ном — заб'еш гальнём. Увосінь давай карові, што есь, a вясной, што ёсь. Чалавечую галаву тапі, а конскую ратуй. Не цягні чалавечую галаву з вады, бо яна цябе павядзець, а чалавек утопіць. На балоці па вадзе каза хадзіць ня можаць, тады мітулі ў печанях. Каза з вімем нядоеным не павінна хадзіць, каб не сурочылі. Кот столькі рыбы з'есь, колькі сам заважыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забеш, зесь, пяніца
1 👁
 ◀  / 390  ▶