Калі спавівалі малога, яечкі ўперад падымалі, каб потым зручна было на кані ездзіць. Калі малы пачынаў пасці конікаў (абапірацца на локцікі), вызначалі ягоны лёс. Клалі каля яго вараны бурак i паперыну. Калі пацягнецца да бурака — будзе аратаем, калі да паперыны — пісарам, чалавекам вучоным. (Я пацягнуўся, успамінала мама, да бурака.) Калі дзеўка ў пару ня выйдзець замуж, яе садзяць на воз i возяць ад двара да двара, пытаючыся: «Каму трэба надабень?» Парасёнка як прыносюць з базару, труць аб печ, каб тоўсты, як печ, быў; труць аб заслонку, каб сала было, як заслонка; кормюць ca скаварады, каб свіння была гладкая, як скаварада; абносюць кругом ножкі стала, каб ад дому свіння не адхадзілася. % VOOuўQAўoK/ * * * Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца. Дрэва, у якое ўдарыў пярун, у пабудову не ўжываецца. Трэба паставіць слоік i глядзець, ці ёсь на ім слёзы, тады капай калодзесь. Злодзя пройдзець, хата астанецца, a агонь нічога не пакініць. Еш, дзеўка, селязенку — каса вялікая будзіць. На сход месяца сны не праўдзяць
Дадатковыя словы
voou^qa^ok, voouўqaўokі
1 👁