Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Дай Божэ гаспадарам здароўе, Дай Божэ, каб жыто радзіло, На ніве капамі, ў гумне тарпамі, На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам, У дзяжы падходам, у печы ростам, А на стале вялікім сыцьцём. Гаспадару, дары гасьцей — Ня баўжэж, барджэй! Пачынальніку — капу яец, А памагальнікам па дзесятку, Для механошы тры грошы. Музыкіж горкая доля: Што даюць, бярэць тое. Гаспадару! Дары па парадку. А не дарыш — заві ў хатку, Мы на тое приступаем, Пачастуй — у сё прыймаем. (Занатавана ў блакноце 1963 г.) Дзеўка, як спаць кладзецца, кажаць: «Панядзелак з аўторкам, серада з чацвяргом, пятніца із суботай, а святая нядзелька, а я маладзенька, сасніся мне той, хто будзіць мой». Калі едзе вяселле, тады выстаўляюць рагатку (закідаюць рагатку) — выкуп за дарогу. На другі дзень пасля вяселля свацця мяцець на кут. Тады маладая ўвязваіць у венік рубель, — свацця мяцець назад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶