Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сьвяты Мікола па межах ходзіць, Па межах ходзіць, жыто родзіць, Урасіўся, умачыўся, Па залаты пояс змачыўся. Сьвяты Шоснік жыта выплывае, Сьвятая Сёмка навозы возіць, Навозы возіць i Бога просіць. Сьвяты Дзевятнік жыта раўнуе, Сьвятая Дзесятка жыта красуe, Сьвяты Іван пчолы садзіць Пад перэлазам па шасьцёра разам, Сьвяты Пётра жыта родзіць, Сьвяты Кузьма сярпы робіць Залатые, новые i сталёвые; Сьвяты Паўлюк граблі садзіць, Сьвяты Дземьян сена грабіць, Сьвяты Ільля слаўна жнея, Сьвяты Барыс снапы возіць, Сьвятая Ганна вазы кладзе, Сьвяты Спас жыта пасьвенцаець, Сьвятая Прачыста папары мешаець, Сьвятое Узьвіжэньне с поля збіраець, Сьвяты Пакроў зямлю пакрывае, Зямлю лістом, валу лядом; Сьвяты Юрый грудай гвоздзіць, Сьвяты Мікола снегам мосьціць. Прышлі Калядкі — гаспадаром парадкі: Сьвятое Васільле дзяжу мясіла, Пірагі пекла i рагатые i букатые. Сьвятое Водохрышчэ ваду пасьвенцаець, Ваду пасьвенцаець, людзей накрапляець. Прыйшлі Саракі да другіх Саракоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶