Валачобная
Ішлі прышлі валачобнікі,
Іграючы, сьпяваючы,
Добрага пана шукаючы.
Добры вечар, пане гаспадару!
Ці сьпіш, ці ляжыш, пане гаспадару?
Калі ты сьпіш, то Бог з табой,
Калі ня сьпіш, то моў ca мной,
Адчыні вакно, паглядзі на двор:
На тваім дварэ стаіць шацёр
Навюсенькі, бялюсенькі.
A ў тым шатры залатое крэсла,
На тым крэсле сам Бог сядзіць.
Перад Богам усе сьвятцы
Шахаюцца, рахуюцца,
Катораму сьвяту напярод пайсьці?
Сьвятыя Саракі напярод пайшлі,
Сьвяты Аляксей сохі чэшэць,
Сьвятое Благавешчэньне заворывае,
Сьвяты Вярбіч вербу пасьвенцае,
Чысты Чэцьвер ячмень засевае,
Сьвятое Вялічко з красным яечкам.
Першы дзень пірагі маюць,
A сярэдні дзень пагуляюць.
Сьвяты Юры, Божы пасол,
Божы пасол, да Бога пайшоў
I ўзяў ён ключы залатые,
Адамкнуў зямлю сырусенькую,
Пусьціў расу цяплюсенькую
На Беларусь i на ўвесь сьвет.
Сьвяты Барыс бабы сеець,
75 👁