Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Богородицы. Вяселлі робілі даўней. Першая Прачыстая нюхаўка, яны будуць адзін аднаго на ўзгледзіны панімаць. А 21 верасня плюхаўка. Дзеўку на адну абнюхаюць (пасватаюць), на другую абплююць (спачатку нюхаюцца, знаёмяцца). Пакрой, Божа, зямлю сняжком, ваду — лядком, — кажуць на Пакроў (14 кастрычніка н. ст.). Да Змітры дзеўкі хітры, a пасля Змітры хоць ср.ку вытры (8 лістапада н. ст.). На Пятроўку гнаі возяць. Пасля Пятроўкі — Змітраўка, Змітраўскія дзяды, балыныя Дзяды. Счыталася — Дзяды многа ядуць. У нас год, a ў іх дзень. На Дзяды ўсе ядуць, каб ногі не мерзлі. «Усе святыя хадзіце й непамянёных вядзіце», — запрашаюць за стол на Дзяды. Яшчэ: «Тата, мама, дзед i баба, хто на гэтай зямлі жываў, i самі йдзіце, й дзетак вядзіце». Паліцу над вушаком робяць. Не кінулі Дзядам, дык Дзяды усё з паліцы звалілі. Я сказала: «Рай светлы, прыходзь на Дзяды». Два зазімкі, а тады зіма. Багатая Каляда. Куццю салодкую гатуюць, рыбу. Старыя ад рання не ядуць, ходзяць, на неба глядзяць, пакуль зара ўзойдзіць, звёздачкі. Месяц засвеціць, тады можна есці. На багатую куццю кашу, кісель вараць. Мароз-мароз, хадзі да нас куццю есці, а вы, вераб'і, ляціце на Дзямідавы калапні (каноплі). Пасля Каляднага вечара дзве нядзелі не робяць — крывыя вечары. Запісана ад Акуліны Андрэеўны Барадулінай і Марыі Рыгораўны Трафімавай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
3 👁
 ◀  / 390  ▶