Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
дзень мая, расці будзіць, a ў юні — не так. Даўней Пятроўка балыпая, есці нечага, жыта не скора спеіць — на калатуху жаць. Іван. Сягоння Купала, заўтра Іван. Зёлкі на Івана свенцяць усякія (6 ліпеня н. ст.). На Купалу вянкі ўюць i на папараць загадваюць. На Купалу суніцы, а на Пятра чарніцы. Купала прыпала, Пятро прыходзіць. А як тры нядзелі Пятроўкі, тады жыта бурэіць к Пятру (12 ліпеня н. ст.), колас нойдзіцца. A Ілля (2 жніўня н. ст.) — хлеб ва ўсю. Даўней з дудамі хадзілі. Пятра галодная, a Ілля ўжо наелася. Прыдзіць Пятрок, атарвець лісток. Прыдзіць Ілля, атарвець два й укініць у рэчку лядня. Ілля ўкінуў гнілля. Напякуць новага хлеба на Іллю, на Йспас. Іспас Макавей, медавы Іспас, а гэты Іспас хлебны. 2 жніўня (н. ст.) будзіць Ілля, 14-га Макавей мядовы. У каго пчолы — мёд дастаюць, свенцяць у царкве. Загавеюць на Макавея. Хлебнічкі пякуць з макам — рыхлыя такія булкі перад печчу. Што на Макавея робяць? Пост робяць, пахлёбку з буракоў, жыта ў царкве свенцяць, буракі. Як зажынаюць жменьку, за ікону паторкнуць, а тады на Макавея абатруць рукой i ў царкву, а тады — як сеюць — на пачатак загону жытцо свянцонае, каб расло. 19-га Іспас яблачны. На Іспаса яблычкі свенцяць i жытцо сеяць — свенцяць. А Узвіжанне 14 верасня па-старому (27 верасня н. ст.). Ян поены, што прыдзіць 11 верасня (н. ст.), збіраюць журавіны. А тады, 28-га (жніўня н. ст.), Успение, Прачыстая. У нас Прачыстая, а ў Pacii Успение пресвятой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶