Вялічка, Вялікадня. На першы дзень Вялічка б'юцца яйкамі дзюбкай, а на другі дзень пухой (тупым канцом яйка). Сягоння свята — другая Праводніца (першая нядзеля пасля Вялікадня). У Сібіры завецца Чырвоная горка. На Глеба й Барыса за хлеб не бярыся (15 мая н. ст.). Міколы бываіць два, адзін халодны (19 снежня н. ст.), другі галодны (22 мая н. ст.). Да Міколы ні зімы, ні лета ніколі, a з Міколы й зіма, i лета. Юр'і абодва дурні — адзін галодны, другі халодны, адзін вясной (6 мая н. ст.), a другі ўвосень ходзіць (9 снежня н. ст.). На Міколу варона ў жыці хаваіцца. А як па-добраму жыта ў пук ідзець — на Узнясенне, ці каласуіць — Тройца. Дзяды на Тройду бываюць. У нас іх тры Дзядоў бываіць. Тры дні гуляюць. Каровам увечары вянок з бярэзнічку саўюць i на рогі надзенуць. Пастух уець. Яму тады сыр дадуць ці сырнікаў напякуць. A ўвечары май стаўляюць. Аірам пахніць, бярэзнічак у нагах, у галавах, рабіннічак. Епрасіння свята (30 мая н. ст.), пасля яе замаразка не павінна быць. Трава кругом высокая на пугурку, людзей на Ефрасеню як панаедзіць — чарната! Як Тройца пройдзіць, тады Пятра (25 чэрвеня н. ст.). Калі Мясаед вялікі, тады Пятроўка малая, а калі Мясаед малы, тады Пятроўка бальшая. Сягоння первый дзень посту (поены дзень) Пятроўкі. А ўчора былі загавіны. Пятроўка рана стала, цыбуля яшчэ не нарасла. Расада яшчэ не выспела — ківаіцца. Садзіць трэба хоць у апошні
Дадатковыя словы
бюцца, юрі
0 👁