Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Утоўаўклч/ icoй л ў н ў а ў» Грамніцы — зімы палавіцы, — сініца пад небам нап'ецца (15 лютага). На Грамніцы свечкі пасвянцаюць. Да Грамніц пілнуйся рукавіц. Лепі ўвідзіць злодзю ў клеці, чым на Грамніцы сонца (год будзе неўраджайны). Святы Аўлас на сыры лас. На Ізбор, на Масленіцу можаць пітух напіцца пад вуглом, а на Ізбор ўжо й вол. Ізбор пагоніць ваду з гор. Пост падняў кабылі хвост, а там Масленіца. Запасты — перад Вялікім пастом. Калі на Аўдакеі мяцець (14 сакавіка н. ст.), усё з пуняў вымецець (вясна будзе позная). Яшчэ й марац пад нос зашмарыць. Святая Аўдакея — веснавы дзянёк. Сок ёсь — хлеба нетуці, хлеб ёсь — соку нетуці (пра вясну й восень). Пасля Саракоў не начуй за ракой (22 сакавіка н. ст.; можа лёд крануцца). Жаўранак прылятаіць на праталіну, шпак на прагаліну, жораў — з цяплом, ластаўка — з лістком. Тады Праводніца. Тады ўжо Юр'я будзіць (6 мая н. ст.). Да Юр'я сена й у дурня. A хто розум маіць, дак i да Міколы трымаіць (22 н. ст.). Буцян як дапрызыўнік, ці дождж, ці снег — за тры дні да Благавешчання прылятаіць (7 красавіка н. с т.). Вероніца перад Паскай (Вялікаднем) — апошняя нядзеля. Болын вянкоў — урода лепшая. На Юр'я свянцоную вярбу торкаюць на сваіх межах у жыта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вербніца, напецца, уто^>а^клч, утоўаўклчі, юря
2 👁
 ◀  / 390  ▶