Старонка 29
◀ / 390 ▶
Балацюгі — зарослыя балоты. У балацюгах жывець страх. Балмач — бесклапотнасць, бяздум'е, аблуда. Так і пражыў цэлы век балмаччу. Бандыкі, бэндзі — несці малога заплёччу. Вазьмі сынка бандыкі — хай расцець вялікі. Банкарт — байструк. Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці. Барабаніць — брынкаць, іграць. А на йскрыпку йграюць, А на цымбалах барабаняць. Барвічная — баравіковая, дзе растуць баравікі. Гэта самая барвічная мясціна. Барляцца — вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі. Барычное — насенне буракоў, морквы, капусты. Пагодай паспелі барычное пасеіць. Басоля — басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі. Басці — упарта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык? Баўдур, байдур — дурань, ёлуп. З баўдурам гаварыць — толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць. Бахар — каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя. Бахмачы — гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў. Бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 390 ▶