Адзін х.й начаваў, а другі прасіўся (нічога у чалавека няма).
У нас і ў рэшаце водзіцца (трымаецца) квас.
Як была ў мяне кабылка мышастая, па вярсце ў час шастала (кажуць выхваляку).
У мяне хоць куніца, ды ў рот, а ў цябе сініца, ды ў год.
Баран бараном, а рогі дарма (на таргу).
Моца ёсць, ды хэнці (ахвоты) мала.
Цалое, малое, большае папалам.
Ні купцы, ні шчупцы.
Фіц выйграў, фіц прайграў (усё роўна пайду ў заклад).
Няўрокам — другім бокам (цвеляцца, калі хто валіцца).
Раз балець галаве (рашучасць).
Няўлад мая сучка — за хвост ды на плечы.
Так не так, а ператакаваць не будзем.
Як пойдзець п....е на пройгрыш, дык і старца лябуць.
Разуй ногі, абуй нос.
Доўг не вяроўка, не парвецца.
Хто яго абманець, той на тачыле мора пераплывець.
Усе бабры дабры (для сябе).
Я не я, а панская свіння.
І сам не знаець, хто яго абаср.ў.
Ці так Сцяпан прапаў, ці гэтак Сцяпан прапаў.
Ці пнём па саве, ці савой аб пень.
У ср.цы бабе грош (нічога не будзе).
Зарабіў курам на соль.
Пацалуй сабаку ў ср.ку (спазніўся.)
83 👁