Бабнік — малы, што не хоча аставацца без бабулі. А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
Бабовішча — зямля, на якой раслі бабы.
Цвіцела макоўка на бабовішчы,
Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
Бавіцца, забавіцца — затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.
Бавіць — забаўляць, глядзець малога; яшчэ — праводзіць час. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.
Баган — багун. Баган добра ад клапоў хату ратуіць. (Магчыма, ад багны.)
Багатырка — багатая, багацейка.
Равуць валы, равуць,
Багатырачку вязуць.
Бадэка — патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ — няўмека, бязручка. Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека — бадэка, у яго ўсё з рук валіцца.
Баёк — удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ — маленькі бой, драчка. Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк.
Байбас — пераростак, боўдзіла. Такі байбас — і ў першы клас!
Балабок — пустабрэх, балбатун. У балабока галава не баліць.
Балакі — аблокі, аблачыны. Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.
Баламут — чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)
86 👁