Асцявільна — дзяржальна восцяў. Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.
Асыпка — мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап'е, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.
Аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца. Аталпілі ўсю вуліцу — не прайсці.
Атанець — схуднець. Аментам атанела — так спаліла яе хвароба.
Атвадзець — зрабіцца вадзяністым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
Атлёт — хват, зух. Такі атлёт, што х.ем прапаліць лёд.
Атлум — ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбары-выдуры — толькі атлум галавы.
Атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.
Атожылле — парасткі. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
Атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — пра недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.
Атрусіцца — прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.
Атуросце — парасткі. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.
Ахапак — гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў.
Ахмурэць — ап'янець, ачмурэць. Ня так захварэў, як ахмурэў.
81 👁