Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Чорная авечка й белая авечка, а дух адзін. Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару падабраў. Чорт праўду не любіць. Чорт ставіць горад браўся, a сядзібу ўзяўся — уср.ўся. Чубяцца за мех, a ў мяху смех. Чужая яечня, яна не вечна. Чужое дабро возьмець (бярэць) за рабро (вылезець праз рабро). Чужымі клёцкамі сваіх дзядоў памінаць. Чужым салам па чужой спіне. Чужыя слёзы паб'юць бел-камень, паб'юць i лозы. Чутка ходзіць хутка. Чые бычкі ды бычкі, абы мае цяляткі. Чым гараваць, лепей жартаваць. Чым добра йсці пехам, лепш дрэнна ехаць. Чым поршы, тым горшы. Чым рыжэйшы, тым даражэйшы. Чым якая сварка, лепей маленькі баёк. Чым які пераход, лепей ўород. Шанцуе панам, ды не нам. Што горад — то норат, што сяло — то сіло. Што край, то абычай. Што міру, тое бабінаму сыну. Што напоршы, дык нагоршы. Што не гожа, тое не прыгожа. Што праўда, то не грэх, што торба, то не мех. Шчасця няма, дык i ў грыбы не йдзі. Язык без косці, што захочаць, тое й хвосціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабюць, ўброд
2 👁
 ◀  / 390  ▶