Язык Кіева дапытае. Языковае мліва негадзівае. Яйцо курыцу вучыць. Як вядзецца, дык i на шчэпку прадзецца. Які бацька, такі сын — праматаліся саўсім. Які груган, такая й песня. Якія кавалеры, такія й манеры. Якія мы самі, такія й нашы сані. Як ні хочаш, а вышэй ср.кі не падскочышь: ты скачаш, i яна з табой. Як няма чаго сабаку рабіць, дык ён яйцы ліжа. Як падмажаш, так паедзеш. Як пойдзе Кітай, дык усё кідай. Як просім — вочы сакаліныя, а як адцаём, тады савіныя. Як п'ян, дык капітан, а як праспіцца, свінні баіцца. Як Сора сказала, так Мэндаль запішаць. Як топішся, дык i за брытву ўхопішся. Яму хоць апенкі, ды асабенкі. Я такую ласку й у жыда знайду. Як у Божым вушку. Як у лес, так i з лесу. Як хачу, так i кручу
Дадатковыя словы
пян
1 👁