Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Хто напоршы, той нагоршы. Хто на чужое пагаліцца, на тога неба абваліцца. Хто не бачыў цэлага, той i лапленаму рад. Хто не быў пастухом, той гаспадаром не будзе. Хто пашаць, той пляшаць, хто гандлюець, той гаруець. Хто перабіраець, той пераміраець. Хто позна ўстаець, таму хлеба не стаець. Хто сірату пажалеў, той i бацька. Хто скуп, той сам сабе не глуп. Хто ў кутку, а хто й навідку. Хто хлеб носіць, той есці не просіць. Хто чаго не любіць, тое таму будзець. Хто чаго хочаць, той таго даскочаць. Хто чужое не шануець, той свайго не маець. Цацанкі-абяцанкі, а дурню радасць. Цаца-цаца ды ў кішэнь, а дагоняць ды ў каршэнь. Цацкаў-цацкаў i ў кішэнь узяў. Ці кіем, ці палкай — адной паганялкай. Ці кол, ці пятля — прымець зямля. Ціхая свіння глыбока рыець. Цыган прадаець рукавіцы й кажух з Каляд. Цыганскі закон: ёсць — жары, няма — мры. Цягнуць адзін у боб, другі ў гарох. Цяжка пачаць, a кінуць ураз. Цялятка ў ср.чцы, a ён з абушком бегаець. Цяпер бабе не да солі, як зайгралі ў басолі. Чалавек мяркуе, а Бог выракуе. Чарачкі ды румачкі давядуць да сумачкі. Час мінеш i век зжывеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 390  ▶