Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Хацеў зробіць аграблі, а выйшла вешалка. Хіцер Зміцер, але й Саўка не дурань. Хорша, базыль, не рассыпай табакі (базыль — бальзамінка, ca стручкоў у якой высыпаецца, саспеўшы, семя — табака). Хорша, тата, не ўдавіся. Хоць альховы, ды смаляк. Хоць ваўком называй, ды штодня па парасёнку давай. Хоць вёрст за трыста — адна задрыста. Хоць гаршком называй, толькі ў печ не стаў. Хоць гол, ды войсцер. Хоць да дня дабуду, а начаваць не буду. Хоць да Кракава, усё аднакава. Хоць з вадой, ды не з бядой. Хоць ззаду, ды навыскачку. Хоць кісла, назад не перавісла. Хоць наўздагон, ды навыперадкі. Хоць не палітычна, затое пажытычна. Хоць не цішком, дык вечарам. Хоць позна, ды козна. Хоць позна, ды навозна (пра добрую вячэру). Хоць сабаччына, абы вочы не бачылі. Хоць сучку, абы грошы кучку (узяцъ жонку). Хоць упрогаладзь, абы ў прохаладзь. Хоць у сабачую, абы ў гарачую. Хто б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос. Хто дарогу пытаець, той не блукаець. Хто дбае, той мае. Хто дуж, той лепш. Хто з языком, той з пірагом. Хто курыць, за тым чорт шкурыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶