У запас не наплачашся. У кажнага паўшабэлка свая абэлка. У кажнай мэты свае прыкметы. У кажнай хаце па лапаце, а ў каго дык i дзве (свая бяда). У кажнай хаце свой вушак. Уласць, як мазь, як падмажаш, так i паедзеш. У лесе не без звера, у галаве не без вошы. У нашай Кацярынкі кажны дзень вечарынкі. Унёс — твая сіла, папаўся — адказвай спіна. У повень рот хахочацца, хуць плакаць хочацца. У сваей хатцы можна й уср.цца. У сваей хаце й качарга маці. Усе грошы з машной. Усе паміраюць, а хаваць некага. Усе чэрці адной шэрсці. У сіраты калі сарочка белая, тады й свята. У славы смаляныя лавы. Усмак не перажвеш, а ў ласцы не перажывеш. У смаляной кабылкі выпрасіць i мёрзлай сучцы ўціснець. У ср.ку носам, а назад матросам. Уср.цца — не падацца. Усюдых гож, як шавецкі нож, — i боты шыць, i бульбу крышыць. Ухваціў (хваціў) кашу шылам. Хай будзець, як Сора сказала. Хай той плачаць, хто бярэць, хай той скачаць, хто ідзець. Хамут са старой кабылы. Хацеў бы ты добрага ды многа
8 👁