Супраць мора не здыхаешся, супраць закону не папрэш. Сяннік не падушка, нявестка не дачушка. Тады была сіла, калі мамка ср.ць насіла. Тады мужык з жонкай сварыцца, калі ў катле трасца варыцца. Такім кавалкам мяса й варона не падавіцца. Там кралі, а тут лялі. Таму казак i гладак, што пад'есць — i набак. Там хлеб не родзіць, як сын бацьку за бараду не водзіць. Той дух, што ловіць нюх. Той самы блін, ды ў рэшаце. Той самы рукаў, толькі навыварат. Тры валасіны, але густа. Тры п...ы попелу не варты. Тры чвэрці да смерці. Трэба ж, каб чорт машонку шыў, а яна лопнула. Туль-туль І адтуль. Тут яго не заб'еш, а на тым свеце яго няма. Ты на тару, а чорт за нагу. У багатага пана багатыя яйцы. У Беларусі пчолы, як гусі, рэзгінамі мёд носяць. У Бога дзён не рэшата. У вар'ята штодня свята. У віны няма даўніны. У гасцях смаляныя лавы. У гасцях Ілля, а дома свіння. У дарозе й іголка вагу маець. У дурной птушкі дурныя песні
Дадатковыя словы
варята, забеш, падесць
3 👁