Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сваё дзяло за яйцы ўзяло. Сваё сонца й у попеле відно. Свая ношка не цяжка. Свая рука не сука. Свінню смаляць, а пад хвастом хваляць. Свіння сонца не бачыць. Свой лес — свае зайцы. Свой свайго патрасець, а ў ваду не панясець. Сем (дзесяць) гадоў нявестка зжыла й не ведала (не знала), што сучка без хваста. Сем год рыбачыў, а рыбкі не бачыў. Серабра цяжка, золата важка. Сіраце даварыцца ў жываце. Сказала Наста: «Як удасца». Скоры паспех людзям на смех. Служы верна й крадзь памерна. Слухай, дуброва, што лес гаворыць. Смала к дубу не прыстанець. Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, другі сабака з еў. Сморкаў i за паяс торкаў. Сорам не дым — вочы не выесць. Спрасонку й блыха мядзведзем здаецца. Спраў, як у земскага, a рабіць нечага. Сраччына даражэй, чым матчына. Старога хвалі ды з двору валі. Старцам жыўшы, з перцам еўшы. Старцу вярста не круг, абы міласцінка. Старцу пажар не страшан. Стары конь баразны не псуе, але й глыбока не арэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 390  ▶