Рабі-рабі, а дзюра мала. Рад бы ў рай, ды грахі не пушчаюць. Радня пасярод дня, а як ноч, дык i радня проч. Разумны паглядзіць, а дурны пасмяецца. Рана птушачка запела, каб яе кошачка не з'ела. Раней у Макея было два лакеі, а цяпер Макей — сам лакей. Ранняя птушка цярэбіць дзюбку, а пазная — вочкі. Расступіся, гразь, га. но плывець! Робіў ад душы, а заробіў ад х.я вушы. Розум добра, а два лепш. Роўнае на крывым не стаіць. Рыба куплена й воз накрыт! Рыбаку хоць не рыбна, дык юшна. Рыба шукаець, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей. Рыбка пер.не ды на арака зверне. Сабака брэшаць — язык чэшаць. Сабака з тлушчу бесіцца. Сабака й на Бога брэшаць. Сабака й той лішняга не есць. Сабака сабакам пахнець (смярдзіць). Сабаку сніцца хлеб. Сава відна па палёце, а сакол па паглёдзе. Сава з месца, а сокал на месца. Сава спіць, а кур чуець. Сала любіць, а на свінню не ўзагнаць. Салаўі пяюць, ды хлеб не даюць. Салому еш, а фасону не губляй. Са стральца й музыкі гаспадар невялікі. Свае людзі, але не свае раты
Дадатковыя словы
дўшы, зела
3 👁