Першы хлопец ён па вёсцы, ну a ў вёсцы адна хата. Плач, галасі — рады не дасі. Плюй на верхні грыб (губу), на ніжні само зваліцца. Порсткі хутка скінедь порткі. Прадаў сабаку — брашы сам. Прайшоў усе трубы й воўчыя зубы. Прапала кароўка, хай прападае й вяроўка. Пры віннай чары сяброў хмары, пры худой гадлив нікога ў паміне. Прывык з пялёнак да апрычонак. Прыехала пані з вяселля, захацела рэдзькі з пахмел ля. Прыехалі госці із чужой валосці. Прыйдзець каза да ваза, ды не будзець сена. Прыйшла з тары, а баг дай ты згары. Прыйшоў з бору (з сяла) й гоніць з двору (з двара). Прыйшоў у маю хату й б'ець майго тату. Прыйшоў у свіныя галасы напіцца расы. Прыходзяць дні к вечару. Прышануй адзежынку дома, а яна цябе ў людзях. Пусці — павалюся, падымі — устану. Пусціўся, Мікіта, у валакіту й валачыся, пакуль канцы прыйдуць. П'янаму й козы ў золаце. П'яніца праспіцца, а дурань — ніколі. П'яны прачухаецца, а жмундзяк не раздабухаецца. Пяць пальцаў на руцэ, i ўсе жалка
Дадатковыя словы
бець, прачўхаецца, пянаму, пяны, пяніца
0 👁