Пажывём далей, пачуем болей. Пазайздросціў барын халую. Пазайздросціў х.й лапцю. Пазыкі не ходзяць без'языкі. Паймаў два белых, a трэці як снег. Пайшла слава да Аршавы. Пайшла сучка баразной (знаёмым шляхам). Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі. Па колеру й густу сяброў не густа. Пакуль лес адзенецца, невядома, хто дзе дзенецца. Пакуль па каню, па аглоблі скарэй. Палец каля пальца грэецца. Па малаку ног не павалаку. Па Пахомку шапка, па га.ну й накрыўка (пакрышка). Паспееш (справішся) з козамі на торг. Паспрабуеш — спрыт патурбуеш. Пацалуй мяне сягоння, а я цябе заўтра. Пацішэла й выжла, як свая бяда пабліжала. Па цялятку знатка, якая матка. Пачаў упрысядку пяяць. Пашкадаваў воўк кабылу — пакінуў хвост ды грыву, — ці будзіць яна жыва? Пашлі дурнога, а за ім другога. Пень гарэў, а воўк ср.ку грэў, іскра пала, i радня стала. Перад зайцам жабы ўцякаюць. Перад сячэць, а зад валачэць. Ператрэцпа (перамелецца, перамнецца) — мука будзець. Першая краска лепі цвіце
Дадатковыя словы
безязыкі
8 👁