Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Не так страшан чорт, як яго малюткі. Не ўздыхай, няма й няхай. Не ўсіх людзей ваўкі паелі — яшчэ засталіся. Не хадзі да папа, што ў нядзелю свята. Не хаці ты ракаў i ні мачы ты ср.ку. Не хвалі й колам не валі. Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. Нехта ўперад, нехта ззаду. Нечага козамі сена псуваць, яны й лыка з'ядуць. Нечага на дзевак дзіваваць, калі пайшлі старыя бабы бл.даваць. Нечага пад'язджаць летам на саначках. Нечага спяшацца на той свет — кабакоў там нет. Не чапай ліха, пакуль яно ціха. Неяк зладзім — хлеб ёсць, сала ўкрадзем. Ніводзін бык карову не забоў, ніводзін мужык жонку не забіў. Ніводная гаспадыня пад пяколкам не памерла — ўсе жывуць. Hi каровы, ні каня — жыву (сяджу) сабе як паня. Ніц, ніц, а ў носік крэнціць. Няма зміру ў чарцей з віру. Няма тых крамак, дзе прадаюць мамак. Няма чаго маліцца, калі з запазухі валіцца. Па барыну й порцыя. Паглядзі, сава, якая сама. Па гэтым дзеці будуць. Па дастатку пякуць букатку. Падаўся ў свет як у капейку. Пад'еў — аюсь у хлеў! Паду пал ага не лічы за прапалага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеўшы, зядуць, падеў, падязджаць
6 👁
 ◀  / 390  ▶