Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Некалі сабака бліны пёк, a ўсё цестам еў. Не кармі хлебам, а дай хвост падняць. Не кіем — палкай, адной паганялкай. Не куецца, дык плешчацца. Не купіў бацька шапкі — няхай галава мерзнець. Не купіш, а зубы налупіш. Не лезь, жаба, дзе коні куюць. Не любебля, а тысяча рублей ўбытку. Не мела баба клопату — купіла парася. Не можаш памагчы, дык лепі памаўчы. Не наеўся, дык i не наліжашся. Не нашага носу пал оса (не роўня, не свой). Не нашаму гароду вераб'і (кепліва пра маладаступнае). Не па барадзе, а па чарадзе смерць ходзіць. Не пастаяўшы на парозе, не пасядзіш i на куце. Не перадкуй, як сабака перад пастухом. Не перапрыгнуўшы рэчку, не кажы «гоп». Не радзіся красен, а радзіся шчасен. Не руш нічога й не бойся нікога. Не святыя гаршкі лепяць. Не смейся, рабе, будзець i табе. Неспадзеўкі — дзіця ў дзеўкі жох. Не спяшайся на торг, спяшайся з торгу. Не столькі брагі, колькі звягі. Не страш бабу х.ем, яна яго бачыла. Не страшна памерці, страшна чакаць смерці. Не страшна работа, а страшна варкота. Не сын спраўляў, не бацька ездзіць. Не тады сабаку кормяць, як на паляванне йдуць. Не так воўк баіццца сабакі, як не любіць звягі. Не такі дурань, як здуран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
10 👁
 ◀  / 390  ▶