Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Нашага Івана абралі за пана. Не адзін той Гаўрыла, што ў Полацку. Не бачыў ты яшчэ савы смаленай (сапраўднага гора). Не бачыўшы цэлага, i лапленаму рад. Не бойся ліхога, а бойся ціхога. Не бойся сабакі брахлівага, а бойся куслівага. Не будзь выдатнікам, не будзь астатнікам. Не будзь ні войтам, ні сватам, не будзеш чалавекам праклятым. Не будзь разумнейшы за папову цялушку. Не было мяса, i п...а не закраса. Не было ні граша, i раптам шастак. Не быў ты на смычковым пераездзе (у бядзе). Не быць казе на лазе й не есці ей брэду. Не вучы таго кульгаць, у каго ногі баляць. Не вучыце рыбу плаваць. Не выходзіць у Хадоры тры бліны. Не дай бог ні дадзенага, ні крадзенага. Не дай бог свінні рог, а мужыку панства. Не дай бог тры разы жаніцца (тапіцца) й тры разы сяліцца. Не да любеблі, калі рукі пакрэплі. Не да парасят свінні, калі смаліць (на агонь) нясуць. Недасол на місе, перасол на спіне. Нежанаты б'е жонку, a бяздзетны — дзяцей. Не з мясам, дык хлеб з квасам. Не змераўшы броду, не суйся ў воду. Не знайшоў шчасця зрання — не шукай яго й на змярканні. Не кайся, што рана ўстаў i што малады жаніўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 390  ▶