Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Набойнае шыла танна каштуець (калі хто набіваецца сам). На від мужык хоць лапаць, абы жыць не плакаць. На вяку пападзецца па спіне й па баку. На воўка памоўка, a мядзведзь спадналуску. Нага ў гасцях, а лапаць дома. Нагінаючыся, не нацалуешся. На гора й сядун — дзіця. На грэх І куры пяр..яць. Надаела сабачай лапе ляжаць на слале, дык хай пад слалом паляжыць. На два абеды ніхто не паспеець. На дзяцей бацькі на век не нагатуюць. На доўгіх лейцах дрэнна кіраваць. Нажыў махам — пойдуць прахам. На злосць свайму гору наеўся да ўсёру. На курапаткі падкі. На лечаным кані далёка не ўедзеш. На ліха пайшоўшы, дык i куры пяр...ць. Напіўся ў красу й абапёрся на насу. Нарваўся хітры на му драга. Народу болі, чым людзей. На старасці й чорт пабожным робіцца. На тым свеце на загнеце. На ўсякае хаценне ёсць цярпенне. Начная кукулка дзённую перакукуець. На чужое шчасце й мухай не ўпасці. На чужой бы шкуры вала спёк, на сваей i вошыны не заб'еш. На (у) чужой старане й жук — мяса. На чужы раток не накінеш нараток. На чыім вазку еду, ламу й песню йграю (пяю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забеш
6 👁
 ◀  / 390  ▶