Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Лёс перапялёс, i шчасце не адной масці. Лішняга й свінні не ядуць. Любіў бы Грасім, каб чорт грошы насіў. Людзі не свінні — усё з'ядуць. Людскі рот — не гарод, не паставіш плот. Ляжаць не ляжыць i бягом не бяжыць. Маладосць — буйносць, старасць — кайнасць. Малады — першую галаву на карку носіць. Маленькі сабачка давеку шчанючком. Малое дрэва расцець то ў сук, то ў булаву, а малы чалавек — то ў х.й, то ў галаву. Масква чужака не бачыць без ясака. Матка не знае, што цялятка рыкае. Матка нясе дзеткам — пазуху дзярэ, а дзеткі ад маткі хаваюць — пазуху дзяруць. Мая душка не перабірушка. Мужчина абы троху лепшы за чорта — сем красуняў возьмець. Мужык так гаруець па жонцы, як баба па йголцы. Мужыку калена пакажы, толькі праўды не кажы. Муха не разарвець бруха. Мы жылі й жыць будзем, а людзі гора цяпнуць. Мядзведзь не мыецца, а яго ўсе баяцца. Мякка сцелець, ды мулка спаць. Мяне на работу не хвалілі, але й на ежу не ганілі. На адным кулаку сем вёрст правалаку. На базары й бык цельны, i певень з яйцом. На балючыя воч (у хворае вока) пароша валіцца. На беднага Макара й з неба шышкі валяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць
6 👁
 ◀  / 390  ▶