Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Капейка камень дзяўбець. Карову б'е зык, а бабу бабскі язык. Кароста не проста — панская хвароба, стаі ды дзяры. Юй на кій завадзіць, а абед на абед — не. Кінь наперад, назадзі знойдзеш. К нашаму берагу то х.і, то трэскі. Колькі таго жыцця, а мукі болей. Кравец за іголку, гаспадыня за калатоўку. Красавіца, што з-пад стала кусаецца. Краса завянець, а шчасце не абманець. Краса пракрасіцца, а розум прыгадзіцца. Куды вароне ні лянець, усё адно га.но дзяўбаць. Куды ведер, туды й дождж. Куды ноч, туды й сон. Кукулка — не птушка, нявестка — не дачушка. Кукуля кукуе, што свайго гнязда не мае. Куме мой куме, дурны твой вуме: за аднаго абеду сем вёрст еду. Кумка пешша — каню легша. Купіў бы сяло, ды грошы гало. Купіць рыбу ў рацэ, а не ў руцэ. Курачка ў гняздзе, а яечка ў п....е. Лапаць не князь — абуў ды ў гразь. Лежань ляжыць, а яму доля бяжыць. Лепі жартаваць, чым гараваць. Лепі за статкам хадзіць, чым статак вадзіць. Лепі з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. Лепі касіць касой, чым дугой. Лепі палавы хлеб, ды першы, чым другі пшонны. Лепі першы гнеў, чым апошні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 390  ▶