Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Каб лепі, дык на чорта. Каб не дзюркі ў роце, хадзілі б у злоце. Каб не еў, не спаў, у Амерыцы б стаў. Каб не клін ды не мох, цесля б з голаду здох. Каб не плеш, дык i гола б не было. Каб не хмель, не мароз, ён бы й тын (дуб) перарос. Кажнае дыхание любіць папіханне. Кажнаму гора сваё. Кажнаму дразду па сваім гнязду. Кажнаму свае соплі салёныя. Кажная пачвара знойдзець сабе пару. Кажны гад цяплу рад. Кажны сабе мякашом, а другому коркай. Кажны цыган сваю кабылу хваліць. Кажны чалавек сам сябе варт. Казала качарга гуляць да чацвярга. Калі б'юць ззаду, спераду прывыкнець. Калі гаспадыня з голаду памрэць, дык яе пад прыпечкам пахаваюць. Калі кішэнь сухі, тады й суд глухі. Калі нарадзілася цялятка з лысінкай, з ей i здохне. Калі (каму; як) рупіць, тады (таму) й вочы лупіць. Калі ты курэц, дык i май свой тытунец. Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу». Калі шанцуе, дык i глухі чуе. Каму гадка, а каму матка. Каму па каму, а мне два камы. Каму пільней, таму пыльней. Каму тое, каму сёе, а мне юр на ўме. Каму што, а дурню дзверы (лапці). Каму што, а млынару вецер. Каму што, а сляпому цеста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
7 👁
 ◀  / 390  ▶