Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
сабачым хвастом у ваўчыны табар. 3 усіх капылоў далоў. I Аўгіння нявінна, i Ігнат не вінават, a вінавата хата, што пусціла Ігната. I бацьку шкода, i клёцак хочацца. I бяроза вілатая, i свацця багатая. I воўк сыт, i козы цэлы. I да мяса трэба закраса. I за лучынку знаходзяць прычынку. I каза Богу дарма не скачаць. I камар носа не падсунець (не падаткне). I кваску не зробіш з пяску, усё мучыца трэба. I краў — i праў. I курва й злодзя з аднаго прыроддзя. I людскі род, як гарод: у ім i рэпка й свірэпка. I на бабу бываюць ухабы. I на лаўку й з лаўкі, i вон i з вону. I няўмека пячэць, як засека цячэць. I сам не гам, i другому не дам. I так не так, i гэтак не гэтак. I ў вераб'я злосць (сэрца) ёсць. I ў сям'і, як у сяўні: i жыта й гірса. I чорт — не брат, i свіння — не сястра. I шыта й крыта й козырам ходзіць Мікіта. Каб ведаў тое месца, дзе павалішся, дык абышоў бы яго. Каб гэтай галаве ды шчэ розум. Каб гэтай хаце дзесянь вянцоў подрубу, пяць — надрубу, — цудоўная была б! Каб захацеў, знайшоў бы рукі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, сямі
5 👁
 ◀  / 390  ▶