вады ў ваду — i сухі. Звер не звер, а чорт яму вер. 3 высакосці паламаеш косці. 3 вялікіх выбораў — лапці ды аборы. Згаварыўшыся, i бацьку можна забіць. 3 голай ср.кай каля голага х.я не жартуй. 3 гора кот капусту есць. 3 гурту выбіраюць курту. 3 «дзякуй» шапкі не пашыеш. 3 добрага дупла добрая й птушка. З'еш х.й, а рыба дорага. 3 ігрушкі коцяцца недалёка гнілушкі. 3 кім не рос, таму не дзьмі ў нос. Злосці поўныя косці, a сілы з катовы кілы. Злосць пакінь на заўтра, а работу зроб сягоння. Злосцю людзей не перажывеш. 3 лясочку дачакаеш, a з пясочку — не. 3 малачком i зямельку абгоніш (мама Задавала: як абгоніцца ў році, дык i праглынецца). 3 міру па нітцы — голаму сарочка. Змог не змог — пад ніз лёг. Змяніў быка на індьіка. Змяя свінню не кусаець. 3 навойчыка ды за малойчыка. Знаець матка, чыё дзіцятка. Знай, дзе ўміраць, саломкі паслаць. Знаходка — тапор пад лаўкай. Золата з га.ном змолата. Золата ўсюдых золата, а га.но ўсюдых га.но. 3 печы зваліцца й ср.ку не пабіць. Зроб бела й гуляй смела. Зробіў бы многа, ды штаны не пускаюць
Дадатковыя словы
зеш
6 👁