За дурной галавой i нагам неўпакой. Заелася: х.й за мяса не лічыць. Зайца забіў метраў дваццаць. Зайшоў за Дунай i дамоў не бувай. Закон без вакон. Залатыя словы й у час сказаны! За маё жыта й я біта. За морам цялушка —■ палушка, ды рубель перав о з. Замуж хоць у пятніцу. За паўкапейкі жабу (блыху) на край свету пагоніць. За пнём галава, за калодай ногі (усё да толку, утулъна; жощы за мужам). За прос не б'юць у нос. За пуп руб, за касмарку марку (каштарыс асалоды). Запытала зіма, дзе ты лета быў. Зарадзіў Бог чалавечка — ні баран, ні авечка. Зарадзіўся сабака з лысінкай, дык i здохніць з ей. Заракалася свіння за вуглом га.но есці. За свой грош усюдых харош. За слабо й цыган павесіўся. Засмярдзіць пад сталом, запахніць на стале. Застаўся толькі дух ды пятух. За тры гады боты як перуном спаліла. За хатуль ды адтуль. 3 ацялякі гаспадар ніякі. Заяц І той злосць маець. Збірай вархопкі ды йдзі ў заробкі. Збіраўся, як той дзед Амос, — застаўся нос. 3 Богам, Хадорка, калі людцы здараюцца
Дадатковыя словы
бюць
6 👁