Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Душа сваю долю чуе. Душачка б прымала, ды скурачкі мала. Ён i ад яйка адліець. Ён моўча, а дума воўча. Ёрмы чужыя, а наша шыя. Ёсць што казаць, няма каму слухаць. Жаніся, каб дурныя не звяліся. Жанчына — усяму прычына. Жар касці не ломіць. Жар насіў у прыпале й разуваўся на стале. Ждала-ждала й жданкі паела. Жджы, сучка, Іллі, блін з'ясі. Жмі на басы, бо вёска блізка. Жонка — радня па парог. Жывем так сабе, патрошку, перабіваемся з кулька ў рагожку. Жыві па веры й крадзь па меры. Жыві, паку ль галава сядзіць. Жывіце як брацці, а рахуйцеся як жыддзі. Жыву, нічога не маю, але й з вазоў не хапаю. Жыву як Дарота — ад рукі да рота. Жыць будзеш, але не захочаш. Забірайце зорую й едзьце к х.ю. Заваліўся мядзведзь, i ўсе дуды розна. Загарэлася бяроста ў ср.цы. За «дзянькую» ніц не купую. 3 аднаго боку пячэць, а з другога душу валачэць. За другім бачыць пажашкі, а за сабой i бярвенні не бачыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрую, зясі
4 👁
 ◀  / 390  ▶