Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Дзёр-дзёр мазурку, разагнаўся ды ў дзюрку. Дзівак нябожчык: i памёршы, смяецца. Дзівак рыбак: на вадзе сядзіць i піць просіць. Дзяцей гадуй i торбу гатуй. Добраму чалавечку добра й ў запечку, а якой благаце блага й на куце. Добра таго біць, каму баліць, добра таго лаяць, хто сорам маець. Добра ў найме людзям, ды не мне. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Добра хлебу за блінамі, добра бацьку за сынамі. Добра, што табе ўдалося як Салосе. Добры малец, толькі сц.цца. Добры чалавек, ды няма чаго даць. Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць i кій. Добры, як спіць: з кіем абыдзеш. Доля мая ялаватая — адцалі ў сяло ху.ватае. Доля ўдавіная, як савіная, што схваціць, тое й ейнае. Дома й салома ядома, а ў гасцях i сена не есца. Дораг той куток, дзе адрэзан пупок. Дрэнная карова адна прыйдзець i ўсіх сапсуець. Думай за мара, а смерць за плячмі. Думаў на тару, а чорт за нагу. Дурная справа не хітрая. Дурнота лечыць, толькі сябе калечыць. Дурны-дурны, а скваркі любіць. Дурных не сеюць, не пашуць — самі раджаюцца. Дурня работа любіць. Душа меру ведае. Душа не балалайка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 390  ▶