Дарма й каза ваўку не скачаць, як паскачаць, дык i з'есць. Дармавому каню ў зубы не глядзяць. Дасць Бог дзень, дасць i пажытак (спажытак). Датуль матка міла, пакуль срачку мыла. Даў тылі, як заяц кабыле. Да чаго ўжо разумны — з-пад ср.кі ды ў рот. Дачка — чужая крупеня. Даюць, ды з рук не пускаюць. Два дварышчы коні паілі. Два мядзведзі ў вадным логавішчы не тоўпяцца. Дванаццаць з поўначы прабіла, прывёз на базар Зуська мыла й пачаў таргаваць. Двух варон варты, ажэнішся — ніводнай варты не бедзеш. Дзве бабы й Тумаш — поўны кірмаш. Дзе воўк радзіўся, той i куст міл. Дзе даюць — піце, дзе б'юць — уцякайце. Дзе згода, там лагода. Дзе конь качаецца, там поўсць астанецца. Дзе любяць — не ўчашчай, дзе не любяць — нагі не накладай. Дзе наша не прападала — хай i тут ляснець! Дзе няма роста, там няма й прыгоства. Дзе (у каго) няма статку, (у таго) няма й упадку. Дзе сабак многа, там двор не аборохан. Дзе сасна ўзрасла, там яна да гроба красна. Дзе сыноў поўная лава, таму бацьку слава. Дзе трушком, дзе бяжком, а дзе й шагам. Дзе харчы, там i тарчы. Дзе чорт не зможа, там баба паможа. Дзе шэпты, там i гешэфты
Дадатковыя словы
абброхан, бюць, зесць
7 👁