Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Грэх па дарозе бег, а баба глядзела й яго з'ела. Грэх у мех, а сам наверх. Гужам-гужам — ды міма-міма. Гультай за работу — мазоль за руку. Гультаю баліць жывот, а дасужаму баляць ногі. Густая каша дзяцей не разганяець. Гэта не грыбам дождж. Гэта табе не пры немцах — ср.ць у сенцах. Гэта табе не ў яйцы пішчаць (не жартачкі). Г эта табе не хвігі вераб'ям паказваць. Гэта ўсё калякі, што пяр..яць аракі. Г эткіх цацаў многа ў ср.цы. Г этых дзён не кажны дзён. Дабрахвочы глядзіць скупому ў вочы. Давялося на вяку чарвяку. Дажыліся кулікі — ані солі, ні мукі. Дай бог мяшаць свінням, ды сваім. Дай бог раз жаніцца, раз ксціцца й раз паміраць. Дай, Божа, у найме людзям ды не мне. Далей пакладзеш, бліжэй возьмеш. Далёка воку да боку, а бабылю да гаспадара. Далёка п'яны гойкаў (не хутка будзе). Дамэнта багаты: два катлы калатухі на загнеце варыцца. Да нашага куста ўсё пуста. Да пары збан ваду носіць: ручка адарвецца й збан паб'ецца. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі — ах, мае матанькі. Да работы — агонь i да люботы як конь. Дар за дар, а дарма — ніц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабям, пабецца, пяны
7 👁
 ◀  / 390  ▶