Галава не бязмен: куды перакуліцца, туды й добра. Галіца на дубе, a яе яйцы ў дупе. Гара з тарой не сходзіцца, a чалавек з чалавекам — заўжды. Гароху нажуюць i ў ср.ку наплююць (марнасць пагрозаў). Гарцы ўвядуць у старцы. Гаршчок гаршку ганьбу даець, a абодвы дзюравыя. Гаспадарочак — дома паночак. Га.но аб га.но, i пырскі розна. Га.но гору не помач. Гдзе тылькі фэст, там пан Юзаф ест. Глядзеўшы з рук, зробішся як крук. Глядзі зробіш кісла. Глянь у воду, з якога ты сам роду. Го лад не цётка, ён ілжэць i крадзець. Гора маё гора, хата як мора, а ср.ць трэба вон хадзіць. Гора маё гора, што муж Ягора, хоць бы дурны, ды Іванька. Горка гарэлка, але п'юць, дрэнна замужам, але йдуць. Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць. Грамаць не дасць гамаць — робіць трэба. Грозен рак, ды ў ср.цы вочы. Грошы камень куюць. Грошы пайшлі да раскошы. Грышка-Мішка, кундалеў (сабачы) сын— наср.ў, з'еў i думаў, што сыт
Дадатковыя словы
нажўюць, пюць
3 👁