Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Вада й мельніцу йрвець (калі шмат n 'юць). Вазьмі ты яго за руб дваццаць, калі ён каштуе руб пяцьдзесят. Вайна пасярод га.на. Валі на бурага — буры ўсё звязець. Барона на многа сукоў садзіцца, ні на водным не жывець. Ba ўдавы два наравы, a ва ўдаўца без канца. Вашапруд на кут, а добраму чалавечку добра й у запечку. Век — добры чалавек. Век зжывеш i Кузьму бацькам назавеш. Век зжыць — не мех сшыць. Вельмі не вельмі, не тое, каб надта. Верабей вераб'я здалёку бачыць. Воз не воз — на семярых падвёз, а мне й досіць. Вольнаму — воля, шалёнаму — поле, а спасёнаму — рай. Воран ворану вочы не дзяўбець. Вось табе, бабка, навука: не хадзі замуж за ўнука. Вось твой хамут, вось твая дуга — i я табе болей не слуга. Вырас пад неба, а дурань як трэба. Выспеепь (паспеець) касцянка— выспіцца шляхцянка. Вышэй за лоб не ходзяць вочы. Вялік пень, ды дуплен. Вяселле наша — хлеб ды каша. Вяселле сарочку знойдзе. Гавары-гавары, як жаніцца. Галава й два вухі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя
5 👁
 ◀  / 390  ▶