Бі свой свайго, каб чужы баяўся! Біцца не гадзіцца, a піхнуў, каб не дыхнуў. Благога жарабка дык i на пярэплаце (плоде) шкура гагочаць. Благому Яську ні ў чэсь ні ў ласку. Блізкая радня: на адным сонцы грэліся. Блыха ў муцэ, конь у аглоблях. Бобра не бобра, а вылюбіў добра. Бог дарогаю, а чорт цаліком. Бог не без ног. Бог не выдасць — свіння не з'есь. Бог не гуляець, а свет мяняець. Бог не слухаець, што свіння рухаець. Бог пакараў i караўкай накрыў. Бог сірот жалеець, толькі шчасця не даець. Бог шэльму меціць. Бог як у пень душу ўторкнуў (усадзіў). Болей лопату, чым клопату. Будзем жыць як набяжыць. Будзем старацца, каб не ўср.цца. Будзець горка — праплююць, a салодка — праглынуць. Будзець час i для нас. Бываець, i варона лапці абуваець. Была б шыя, а чорт галаву прышые. Былі б пабразгачы, будуць i паслухачы (паслугачы). Былі б смачныя грыбкі, дык елі б ваўкі, а то, гады, мяса ядзяць. Было б карыта, а свінні ўсюдых знойдуцца. Быў конь, ды з'ездзіўся
Дадатковыя словы
зездзіўся, зесь
5 👁