Аднаму добра кашу калупаць. Адны й тыя вочы й плачуць i смяюцца. Ад прыбытку галава не баліць. Ад роду не ў воду. Адшляўся па дурных балах. А сват свацці падплёў лапці. Асеціла чалавека гора, хоць з моста ды ў мора. Асіна — не лясіна, каза — не скаціна. Аўчынка вырабу не варта. Ашукаць можна любога, акрамя Бога. А я жох сваё з запазухі. Бабе праўду не кажы, пану верна не служы, — служы пану верне, а ён табе пер.не. Бабоў цвет — i ў пана хлеба нет. Багатага з хваслівым не разбярэш. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Багатым быць маю надзею: прадам сучку ў нядзелю. Багаты на кані, а махляр на свінні — i махляр перагоніць. Багаты, што нікому не вінаваты. Бачыць вока, ды далёка (высока) кока (яйка). Беднаму Іваньку й у п....е каменні. Беднаму ўсюдых бедна. Бедным плакаць памагае. Без Бога не да парога, а з Богам уся дарога. Без капейкі, без граша — i крывая хараша. Без прычыны й смерць не бываець. Без чорта балота не будзень. Беларусы каліткі (торбачкі) у кішанях носяць. Бі драбней, болі будзець
3 👁