Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ІўЬЫСЛХўІС'І/ К/ и ў ь и л л /ал ў сл / Абедаў-абедаў, а жывот не ведаў. Абтросся Й панёсся. Абцёр троху пархі, дык i капызіцца. Абы з рук далоў, а з ног само зваліцца. Абыдзецца пляшывы без грабянька. Абы на раду бацька быў, а так нічога. Абы ўмела польку танчыць, а рабоце гора навучыць. Абыходзімся мы без таго Гаўрылы, што каля нас не жывець. Абяцанага тры гады чакаюць. Адбяры, Божа, стыд, буду п'ян i сыт. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. Адзін арак задам ідзець. Адзін дзень з юшкай, другі з калатушкай. Адзін з'еш i вала — адна хвала. Адзін на плот, другі на пярэплат (ніхто не саступіць). Адзін у боб, другі ў гарох. Ад каросты не ўміраюць, толькі рукі не гуляюць. Адклад не йдзець на лад. Ад кожнай бочкі шпунт. Адкуль цёплы ведер, туды й бок падстаўляй. Ад ліха ціха. Адліюцца кошцы мышчыны слёзкі. Адна жаўна й тая з га.на (адно жаўно й тое з га.но). Адна галаўня не гарыць i не гаснець. Адна й галавешка не гарыць. Аднаму дагадзіш, а пяцёх угаладзіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, пян, і^ьыслх^іс'і, іал, іўьыслхўісіі
2 👁
 ◀  / 390  ▶